Сакартвэла: Уплісцыхе – старажытны горад у скале
У часе аднаго з падарожжаў па Сакартвэла мне ўдалося наведаць старажытны горад Уплісцыхе. Назва горада ў перакладзе з грузінскай мовы Уплісцыхе – «гасподская крэпасць».
Горад размешчаны ў 77 кіламетрах ад Тбілісі. Паселішча было створана ў скале ў 1000 г. да н.э., пасля яно неаднаразова перажывала развіццё і заняпад,
Уплісцыхе ў 4 ст. да н.э., які знаходзіўся на гандлёвым шляху паміж Блізкім Усходам і Еўропай, становіцца горадам з гарадскімі варотамі, вадасцёкамі і сістэмай водазабеспячэння.
Калі казаць пра легендарную гісторыю горада, – гісторыя станаўлення сыходзіць у біблейскія часы. Існуе легенда, што непрыступная крэпасць, высечаная ў скалах, атрымала назву ў гонар легендарнага Уплоса, унука прабацькі картвелаў Картлоса, які ў сваю чаргу з’яўляўся прапраўнукам Ноя.
Археолагі сцвярджаюць, што ў канцы ІІ ст. да н.э. Уплісцыхе стаў рэлігійнай мекай старажытных паганцаў. Пячоры тых часоў у горадзе не захаваліся, аднак археалагічныя даследаванні даказваюць базаванне тут культу і мерапрыемстваў, звязаных з ім.
Пасля прыходу ў Грузію хрысціянства ва Уплісцыхе пачалі будавацца хрысціянскія цэрквы, але ў схаваных пячорах яшчэ доўга пакланяліся паганскім багам. З 700 пячор, якія існавалі ў горадзе, да нашых дзён захаваліся не больш за 150, у якіх размяшчаліся залы, цэрквы, вінасховішчы і нават аптэка.
А ў Сярэднявеччы, калі арабы кіравалі ў Тбілісі, Уплісцыхе стаў фактычна галоўным горадам Картлі. Гісторыя горада мяняецца ў 14-м стагоддзі, пасля набегаў манголаў у 14 стагоддзі, калі ўнук Чынгісхана Хулагу забіў больш за 5000 манахаў, горад страціў сваю значнасць і з гэтага моманту ён выкарыстоўваўся толькі як сховішча падчас набегаў.
Горад канчаткова апусцеў у 19 стагоддзі, аднак і сёння з’яўляецца вядомым помнікам гісторыі і культуры Грузіі.
Цяпер гэта горад-музей, куды возяць экскурсіі са сталіцы Грузіі, як я і патрапіў аднойчы. І планую туды патрапіць яшчэ некалькі разоў.
Сяргей Апановіч, Сакартвэла – Уплісцыхе