У Беларусі са 118 раёнаў толькі ў васьмі лясы адкрытыя для адпачынку



Па стане на вечар 20 жніўня ўязджаць на машынах і распальваць вогнішчы можна ў двух раёнах Менскай вобласці, у двух раёнах Магілёўшчыны, а таксама ў чатырох раёнах Берасцейскай вобласці — Камянецкім і Берасцейскім, Іванаўскім і Пінскім.

У астатніх 110 рэгіёнах краіны дзейнічаюць поўныя або частковыя абмежаванні на наведванне прыродных масіваў.

Поўная забарона нават на пешыя прагулкі ўведзена ў Воранаўскім, Лідскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Пружанскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Хойніцкім раёнах. У астатніх 98 раёнах па лясах можна гуляць, але без аўтамабіляў і вогнішчаў.