У Рызе і Вільні палітыкі выказаліся пра магчымае закрыццё мяжы з Беларуссю



Дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс пакуль не бачыць неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю, піша reform.by. Паводле яго, такой жа думкі прытрымліваецца і прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

„Іншая справа, што не трэба забывацца, што гэта яшчэ і вонкавая мяжа ЕЗ, гэта ня толькі мяжа Літвы. У выніку ўсе падобныя рашэнні павінны быць узгодненыя”, — сказаў Будрыс.

Міністр абароны Латвіі Інара Мурніеце адзначыла, што рашэнне закрыць межы з Беларуссю павінна быць адзіным для ўсіх краін Балтыі. Пры гэтым Мурніеце пацвердзіла, што “гібрыдная пагроза” на мяжы з Беларуссю нарастае.

28 жніўня краіны Балтыі і Польшча запланавалі сустрэчу на міністэрскім узроўні, каб абмеркаваць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку ўзнікнення такой неабходнасці.