Палітзняволены Арцём Лябедзька не прызнаў віну на судзе (абноўлена)
Падчас судовага працэсу палітвязень заявіў, што не разумее, за што ён на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы, піша “Вясна”.
Арцёма, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, затрымалі 28 сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля супраць яго пачалі крымінальную справу за фінансаванне так званага “экстрэмісцкага фарміравання” і змясцілі пад варту. Суд над ім пачаўся сёння.
* * *
Палітзняволены Арцём Лябедзька на судзе заявіў, што не разумее сутнасці выстаўленых яму абвінавачанняў, таксама ён адмовіўся адказваць на пытанні пракурора, піша БелТА.
Згодна з матэрыяламі справы, Лябедзька „з выкарыстаннем разліковага рахунку аднаго з банкаў з дапамогай мабільнага тэлефона зрабіў шэраг грашовых пераводаў тром арганізацыям, прызнаным экстрэмісцкімі”. Таксама ён рабіў пераводы праз Facebook, заяўлена ў матэрыялах справы.
Нагадаем, Арцёму інкрымінаваны арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).