На тэрыторыі Беларусі пройдуць вучэнні “Скала”



23 жніўня ў Астравецкім раёне будуць праходзіць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай да вучэнняў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі насельніцтва.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале МНС Беларусі, гэта адбываецца ў рамках спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ “Скала – 2023”. Праграма прадугледжвае перасоўванне спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіраванага асабовага складу і задзейнічанне сістэмы апавяшчэння.

Вучэнні “Скала” пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня. Чакаецца ўдзел каманд з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана. Чацвёртага верасня вучэнне разгорнецца на тэрыторыі Беларускай АЭС і Астравецкага раёна. Выратавальнікі будуць адпрацоўваць ліквідацыю наступстваў аварыі на станцыі.