Гурт „Дай Дарогу!” выступіць у Кракаве 25 жніўня
15 гадоў таму
„Дай Дарогу!” – беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1998 годзе ў Берасці.
На гэты момант гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, набыў папулярнасць у Беларусі, Расеі і Украіне, дзе атрымаў мноства ўзнагарод і быў пераможцам ці хэдлайнерам шматлікіх рок-фестываляў.
Вострыя грамадска-палітычныя тэмы, а таксама прэзентацыя новага сінгла. Чакаем беларускіх, польскіх і ўкраінскіх слухачоў на канцэрце „Дай Дарогу” у Кракаве, які адбудзецца 25/08 у клубе Gwarek (Reymonta 17).
Дзверы адчыняцца ў 18:30.
Пачатак а 20:00.