Сакратар Рады нацбяспекі Украіны выказаўся наконт вызвалення Крыма



Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў выказаўся наконт будучых падзей у Крыме. Ён падкрэсліў, што іншага выбару, акрамя як дэакупацыі паўвострава, быць не можа. Данілаў заявіў, што Украіна будзе вяртаць Крым ваенным шляхам, бо іншых варыянтаў пакуль няма, піша УНІАН. 

Фота: Прэс-служба СНБА

“Больш за тое, мы яго будзем вызваляць. Хутчэй за ўсё гэта будзе адбывацца ваенным шляхам, калі краіна-агрэсар да гэтага часу не зразумее, што ёй трэба сысці з нашай тэрыторыі. Іншага варыянту ў нас няма”, — сказаў Данілаў на мерапрыемстве, якое папярэднічае Крымскай платформе. 

Ён дадаў, што без дэакупацыі Крыма вайну нельга лічыць завершанай. А гэта значыць, што наступныя пакаленні не змогуць спакойна жыць і вайна пяройдзе нашчадкам.

Беларускае Радыё Рацыя