Дэлегацыя дэмакратычных сіл у Кіеве



Дэлегацыя дэмакратычных сіл у Кіеве. Там запланаваныя шэраг сустрэч, дзе закрануць пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. Ва ўкраінскай сталіцы зараз знаходзяцца прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі. А таксама кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько ды дарадца Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.

Як паведаміў у нашым эфіры палітык з Кіева, паасобныя сустрэчы і дыскусіі ўжо праходзяць, на заўтра запланаванае мерапрыемства ў Вярхоўнай Радзе:

–  Усе пытанні і тыя, якія праблемныя супрацы. Ёсць ужо пэўныя такія вынікі. У нас будзе трохбаковая сустрэча. Акрамя таго, што будзе прадстаўлены беларускі бок, гэта і Кабінет, і офіс, прадстаўнікі Палка Каліноўскага. Таксама будуць прысутнічаць і ўдзельніччаць у дыскусіі парламентары. Для нас вельмі важна, каб мы ішлі да стварэння шырокай кааліцыі па Беларусі. Натуральна, што ў гэтай кааліцыі важная роля адводзіцца Украіне.

Што важна, дадае Анатоль Лябедзька, таксама ў Вярхоўнай радзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі некаторых еўрапейскіх парламентаў, якія таксама маюць далучыцца да гэтай кааліцыі. Тут важна закрануць праблематыку беларуска-ўкраінскіх адносін, перспектывы іх далейшага развіцця.

Беларускае Радыё Рацыя