Былы кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Базанаў зноў прыехаў “на закупы”
15 гадоў таму
Былы кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Уладзімір Базанаў зноў прыехаў “на закупы” ў Польшчу. Здымак, на якім палкоўнік Узброеных сілаў РБ грузіць тавары ў багажнік свайго аўтамабіля на паркоўцы гандлёвага цэнтру ў мястэчку Белая-Падляшская, апублікавала @tribuna_by. Кадр зроблены 21 жніўня.
Цягам мінулага года экс-кіраўніка АБФФ, які пасля падзей 2020-га падтрымаў Лукашэнку і спрыяў рэпрэсіям супраць нелаяльных людзей у беларускім футболе, бачылі ў Польшчы двойчы – таксама “на закупах” у Белай-Падляшскай, а яшчэ ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя