У беларускім хабе «Новая зямля» прайшоў нэтворкінг для прадпрымальнікаў



Мерапрыемства было зладжана пад патранажам ініцыятывы грамадзянскай адукацыі «Караван». Удзельнікі прэзентавалі свае праекты і распавялі, якіх актыўнасцяў не хапае беларускай супольнасці ў эміграцыі.

Адзін з арганізатараў праекту «Караван» Юрый Петрушэнка распавёў аб дзейнасці ініцыятывы.

-Зараз трэба пераасэнсоўваць грамадзянскую адукацыю. Наша асацыяцыя вырашыла праехацца па краінах Усходняга партнёрства – гэта Беларусь, Украіна, Малдова, Азербайджан, Грузія і Арменія. Таму мы наведваем розныя арганізацыі, знаёмімся з імі, распавядаем пра сябе, каб яны далучаліся да дзейнасці нашай асацыяцыі. Чаму яна называецца “Караван”? Таму што караван ствараўся, каб тыя, хто ідзе разам, баранілі адзін аднаго і падтрымлівалі адзін аднаго.

Удзельнікі праехаліся па розных гарадах Літвы. Зараз яны падарожнічаюць па Польшчы, акрамя Беластоку «Караван» наведае Варшаву, каб пазнаёміцца з беларускімі і польскімі актывістамі.

Беларускае Радыё Рацыя