“Ён вельмі любіў працаваць над словам”



Вершы літаратара з Піншчыны Анатоля Шушко, многія з якіх не былі апублікаваныя пры яго жыцці, увайшлі ў зборнік лепшых паэтаў Берасцейшчыны. Гэта чарговае адкрыццё спадчыны творцы. Пасля яго заўчаснай смерці сябры выдалі ўжо тры зборнікі вершаў.

Сяброўка паэта адзначае, што Шушко не толькі пісаў выключна па-беларуску, ён рупліва працаваў з родным словам:

-У Шушко вельмі цікавая паэзія. Яна складаная. Яна не на простае вуха. Таму што ён нават сам выдумляў неалагізмы. І калі яму не хапала слова, ён яго знаходзіў. Ён знаходзіў гэтую словаформу новую і яна была такая ўдалая, што як бы яна заўсёды і была ў беларускай мове. Ён вельмі любіў працаваць над словам.

Анатоль Шушко вядомы і перакладамі вершаў з польскай на беларускую мову, між іншага, перакладаў творы Рышарда Капусцінскага. Неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам літаратурных сустрэчаў на Падляшшы.

Беларускае Радыё Рацыя