Джо Байдэн пракаментаваў крушэнне самалёта Прыгожына
15 гадоў таму
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што яго не здзівілі паведамленні пра тое, што заснавальнік ПВК „Вагнер” Яўгеній Прыгожын мог загінуць у авіякатастрофе.
Байдэн дадаў, што ў Расеі мала што адбываецца, за чым не стаіць прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
У ліпені прэзідэнт ЗША, а потым і дырэктар ЦРУ Уільямс Бернс заяўлялі пра магчымыя пагрозы жыццю Прыгожына.
У Цвярской вобласці напярэдадні разбіўся самалёт, у спісе пасажыраў якога быў Прыгожын.