105 год Апанасу Цыхуну



Гарадзенскаму педагогу, краязнаўцу, заслужанаму настаўніку Беларусі Апанасу Цыхуну споўнілася бы 105 год. Гарадзенцы згадваюць яго, як адданага рупліўца беларускай тоеснасці.

suscynski cychun

Дзякуючы намаганням выдавецкіх ініцыятываў Гародні ўжо пасля яго смерці ўбачылі свет ягоныя кнігі: “Улюбёны я ў свой край” і “Скарбы народнай мовы”.

Гаворыць старшыня абласной арганізацыі Таварыства Беларускай мовы Алесь Крой:

– Ён, як магніт прыцягваў людзей розных пакаленняў. Ён быў вельмі актыўным – шмат ініыятываў сыходзіла з яго боку. І самае цікавае, што ініцыятывы, якія сыходзілі ад яго, ён імкнуўся заўсёды давесці да канца. Прычым, шмат перашкодаў з’яўлялася… праходзілі месяцы і нават гады, але ён усё ж дамагаўся свайго. Гэта датычыць, напрыклад, помніка Давыду Гарадзенскаму.

У гэтую нядзелю, 10-га траўня сябры Гарадзенскага таварыства Беларускай мовы наведаюць магілу славутага гарадзенца. Вучні і сябры Цыхуна ўскладуць кветкі, а таксама запаляць знічы.

Беларускае Радыё Рацыя