У ЦВК рыхтуюцца да „выбараў”



У Цэнтральнай выбарчай камісіі заявілі, што пачалася самая „актыўная фаза” падрыхтоўкі да Адзінага дня галасавання. Да лістапада павінны быць сфармаваныя выбарчыя акругі, камісіі па выбарам дэпутатаў усіх узроўняў ад сельскага Савета да Палаты прадстаўнікоў. У снежні пачнецца працэс вылучэння кандыдатаў.

Ніхто, акрамя прадстаўнікоў улады, нават не будзе зарэгістраваны, не гаворачы пра большае:

Мяркую, што энтузіясты, якія ўсё адно будуць спрабаваць балатавацца, застануцца. Я ўпэўнена, што не дапусцяць нікога, акрамя можа быць зусім марыянеткавых. Я мяркую, што ўлады мала будзе цікавіць прыгожая карцінка барацьбы на выбарчых акругах, максімальна бадаць імкнуцца да аднамандатных выбараў. Я мяркую, што фармальна так і будзе.

Суразмоўца дадае, што афіцыйны Менск імкнецца правесці электаральную кампанію максімальна падкантрольна. Таму пытанне пра альтэрнатыўнасць для ўладаў не актуальнае.

Беларускае Радыё Рацыя