Мігранты працягваюць спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Еўразвяз



Краіны Еўразвязу за суткі спынілі 279 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 2 спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку.

Паводле звестак латвійскай службы, папярэджаны 102 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай граніцы.

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 175 іншаземцаў.

Як адзначае @pozirkonline, з пачатку года агулам зафіксавана каля 28 тысяч спроб незаконнага пранікнення ў Еўразвяз.