Уладзімір Зяленскі: Украіна не мае дачынення да смерці Яўгенія Прыгожына



Презыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская выведка не мае дачынення да гібелі ў Расеі ўласніка расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.

«Мы не маем да гэтага дачынення. Усе разумеюць, хто дачыненне мае», – працытавала агенцтва «Інтерфакс-Україна» Уладзіміра Зяленскага.

«Вы ведаеце, калі Украіна казала і звярталася да краін свету наконт самалётаў, мы не гэта мелі на ўвазе. Мы мелі на ўвазе зусім іншае і мы хацелі падтрымку, хоць, напэўна, гэта таксама ў нейкім сэнсе дапаможа», – сказаў Уладзімір Зяленскі 24 жніўня журналістам у Кіеве.

Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) выказалі меркаванне, што наўрад ці крушэнне самалёта з Прыгожыным выпадковае.