Беларуска Яна Шостак будзе балатавацца ў Сэйм ад левых сілаў



Як паведамляе «Wyborcza», беларуска Яна Шостак, якую выключылі з выбарчых спісаў Грамадзянскай кааліцыі, будзе балатавацца ў дэпутаты польскага парламэнту ад сацыяльна-дэмакратычнай партыі «Новая левіца». Беларуская мастачка і актывістка Яна Шостак, вядомая перформансам «Хвілінны плач па Беларусі», збіралася балатавацца ў дэпутаты польскага парламенту ад «Грамадзянскай кааліцыі», але «Грамадзянская кааліцыя» прыняла рашэнне замяніць кандыдатку пасля яе выказванняў наконт абортаў.

Беларуска называе сябе «сучаснай суфражысткай» і выступае за магчымасць аборту цягам усяго часу цяжарнасці. Віцэ-маршалак Сэйму Малгажата Кідава-Блоньска назвала «безадказнымі» словы беларускі і адзначыла, што «Грамадзянская кааліцыя» іх не падтрымлівае.

Беларускае Радыё Рацыя