У Польшчы можа жыць больш за 300 тысяч беларусаў
У Польшчы можа жыць больш за 300 тысяч беларусаў. Гэта практычна насельніцтва Магілёва
Такую нефармальную ацэнку даюць польскія органы. Паводле Вольгі Дабравольскай, кіраўніцы дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай салідарнасці, яшчэ паўгода таму беларусаў у Польшчы было ў два разы меней.
Усяго за перыяд з 10 жніўня 2020 года па 30 чэрвеня 2023 года 52 тысячы 436 беларусаў атрымалі гуманітарныя візы і амаль 114 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі візы па праграме Poland Business Harbour, пераважна гэта работнікі IT-сферы. За апошнія месяцы колькасць атрыманых віз вырасла ў два разы, таксама расце колькасць тых, хто звяртаецца па міжнародную абарону — усяго такіх зваротаў было зарэгістравана 7,5 тысячы. 414 беларусаў атрымалі ў Польшчы статус уцекача.