Валер Карбалевіч: Гэта яго палітычная лінія, якую ён настойліва праводзіць



Віншаванне, якое абурыла і выклікала дадатковую палітычную дыскусію. У Дзень незалежнасці Украіны Аляксандр Лукашэнка выслаў віншаванне, але да ўкраінскага народу. Такую практыку выкарыстоўваюць зараз улады Расеі і Беларусі, калі не хочуць непасрэдна звяртацца да палітыкаў краін, якія яны называюць недружалюбнымі. У Вярхоўнай радзе віншаванне назвалі цынічнымі.

Спецыфіку апошніх заяваў Аляксандра Лукашэнкі па Украіне ацаніў палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Цяпер ён дасылае віншаванні на адрас не кіраўнікоў дзяржаваў, або ўрадаў краін, якія называюць недружалюбнымі, а на адрас народаў. І гэта новая такая тактыка, але хутчэй такая бюракратычная. На такое віншаванне амаль ніхто не звяртае ўвагу, скажам, у Еўразвязе. А вось ва Украіне ў парламенце на гэта звярнулі ўвагу і адрэагавалі адмоўна.

Лукашэнка Украіне прапануе зноў мірныя перамовы ды крытыкуе Уладзіміра Зяленскага, гэта рыторыка таксама ўкладаецца ў палітыку, што вядзе Аляксандр Лукашэнка, працягвае палітолаг Валер Карбалевіч.

Гэта яго палітычная лінія, якую ён настойліва праводзіць у апошнім інтэрв’ю. Панчанкі ён пра гэта казаў. Цяпер зноў кажа. Гэта той прапагандысцкі наратыў, які праводзіць і расейская, і беларуская прапаганда. І Лукашэнка ў сваім віншаванні проста пераказаў гэты наратыў, не вельмі зважаючы на тое, як гэта будзе ўспрынята ў суседзяў. Хутчэй гэта арыентавана на беларускую і расейскую аўдыторыю. Але ён упарта працягвае гэтую лінію.

Цынічнымі заявы Аляксандра Лукашэнкі ўчора, 24 жніўня, назваў кіраўнік Камітэту Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражка, іншы дэпутат, сябра гэтага камітэту ды лідар групы „За дэмакратычную Беларусь” Аляксей Ганчарэнка ў нашым эфіры сказаў, што Украіну не цікавяць віншаванні Лукашэнкі, паколькі ён страціў вагу незалежнага палітыка.

Беларускае Радыё Рацыя