Мігранты закідалі камянямі польскія патрулі на мяжы з Беларуссю
15 гадоў таму
За мінулыя суткі 40 чалавек спрабавалі незаконна патрапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку грамадзяне Ірака, Індыі, Ірана. З іх 15 чалавек пры з’яўленні польскіх патрулёў адступілі на беларускую тэрыторыю.
«На ўчастку Дубічы Царкоўныя група агрэсіўна настроеных замежнікаў напала на польскі памежны патруль, закідваючы камянямі, пасля таго, як памежнікі спынілі спробу патрапіць у Польшчу», – гаворыцца ў паведамленні польскай Памежнай службы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 127 чалавек, на літоўска-беларускай спробах не зафіксавана.