У Варшаве адкрыецца мастацкая выстава Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага
15 гадоў таму
У суботу, 26 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца мастацкая выстава двух рок-музыкаў – Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага – пад назвай Rоck-art.
На адкрыцці абяцаюць акустычны канцэрт. А Дзяніс Дудзінскі правядзе аукцыён па продажы работ. Частка атрыманых сродкаў будзе перададзеная Купалаўцам.
Выстава будзе працаваць па 7 верасня.
Уваход на мерапрыемства вольны!
Дата: 26 жніўня. Час: 17.00 (час мясцовы).
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава.