Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Аўстрыю і Славенію



Лідарка АПКБ пачынае візіт у Аўстрыю і Славенію. Ужо сёння, 27 жніўня, Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам выступіць на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху, паведамляе прэс-служба лідаркі.

28 жніўня зранку Ціханоўская возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай рэгіянальнай бяспецы і будучыні Усходняга партнёрства. Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні палітвязняў, прыцягнення памагатых рэжыму да адказнасці, дапамогі беларускім рэлакантам і ўключэння дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.

28-29 жніўня Ціханоўская бярэ ўдзел у міжнародным форуме ў Бледзе ў Славеніі. Плануецца дыскусія пра будучыню Усходняга партнёрства разам з прадстаўнікамі Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Ціханоўская агучыць бачанне развіцця адносінаў паміж Беларуссю і ЕЗ, прэзентуе пазіцыю дэмакратычных сіл аб еўрапейскім выбары (прынятай 6 жніўня ў Варшаве) і праект новага беларускага пашпарта.

Акром таго, запланаваны перамовы з прэзідэнткай Славеніі, прэм’ерам Балгарыі, міністаркай замежных спраў Канады, міністрам замежных спраў Паўночнай Македоніі, якая старшынюе ў АБСЕ.