Спектакль «Ціхары» ў Вільні



У нядзелю, 27 жніўня, у Вільні граюць спектакль «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі. Будзе адразу два паказы.

Дата: 27 жніўня. Час: 18.00 і 20.00 (час мясцовы). Месца: Дом Легенд, Subačiaus g. 15/2, Вільня.

Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс — не прычына спыніць суды над прысутнымі ў Беларусі. 

2030 год. Вайна ва Украіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

Акцёры: Андрус Даряла, Марына Здаронкава, Ілля Ясінскі, Аляксандра Метальнікава, Сяргей Толсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.
Рэжысёрка — Аляксандра Дзянісава.

Квіткі коштам ад 20 еўра можна набыць па гэтай спасылцы на паказ у 18.00, а па гэтай на паказ ў 20.00.
Уваход — з ганка ў тарцы дома. Калі заблукаеце, тэлефануйце +37066832464, вас сустрэнуць.

Арганізатары