У Варшаве адкрылася выстава рок-музыкаў Юрыя Стыльскага і Лявона Вольскага
У Варшаве адкрылася выстава рок-музыкаў Юрыя Стыльскага і Лявона Вольскага. Падчас вернісажу адбыўся аўкцыён твораў, а на завяршэнне падзеі артысты зладзілі канцэрт.
Пра сваю мастацкую дзейнасць распавёў Юры Стыльскі.
– Я малюю вельмі даўно, я маляваў усё сваё дзяцінства. Затым маляваў у 2013 годзе. «Ню» маляваў у Берасці. Розных там знаёмых, сябровак. Кветкі маляваў. Мне быў каштоўны час. Можна ў Інстаграме прасядзець, ці прагуляць пакуль у мяне не нараджаюцца новыя хіты. Але я цаню час, і ў гэты час прысвячаю жывапісу. Таму што я гэта ўмею, мне гэта рабіць хочацца. Вось і атрымалася так, што я вырашыў згадаць, як гэта было, і што я ўмею. Выклаў на палотны ўсе мае хваляванні, усе мае мары, і пра тое, што ў мяне было ў жыцці за гэтыя два гады. Гэта творчасць 2021- 2022 гадаў у выгнанні.
Убачыць творы Юрыя Стыльскага і Лявона Вольскага можна ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі да 7 верасня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя