Родныя мяркуюць, што палітвязня Уладзіміра Гундара змясцілі ў ШІЗА



Родныя палітвязня інваліда 2 групы Уладзіміра Гундара мяркуюць, што яго змясцілі ў ШІЗА або турэмны шпіталь.

Калі ад адміністрацыі чуюць, што ён у калоніі, а дзе, трымаюць у сакрэце, кажуць родныя:

Назваў ён двух зэкаў, якія да яго прыкалупліваліся. Ермаловіч Яўген і Раманенка Віталь, нават пагражалі збіццём. Я так разумею, што яны не па сваёй волі гэта робяць. Мусіць яго ў ШІЗА запёрлі. Лісты ён мне пісаў рэгулярна, яны даходзілі праз два-тры дні да мяне. Ці ў ШІЗА, не дай Божа і праўда збілі гэтыя два.

Паводле іх словаў, такую невядомасць для сям’і – нічым іншым як катаваннем не назавеш.

Беларускае Радыё Рацыя