Звыш сотні нелегальных мігрантаў з Беларусі спрабавалі трапіць у Польшчу
15 гадоў таму
З Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 101 чалавек. Памежная служба Польшы ў Twitter паведамляе, што сярод іх былі грамадзяне Ірана і Конга.
Адна з груп нелегальных мігрантаў спрабавала перасекчы памежную раку Ваўкушанку на ўчастку, які ахоўвае пагранічная застава ў населеным пункце Пласка. Калі мігранты ўбачылі польскі патруль, яны хутка вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Польская памежная служба нагадвае, што сёлета польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 600 чалавек.