Дзень беларускага пісьменства пройдзе на радзіме аўтара «Тараса на Парнасе»



Юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць раённы цэнтр Гарадок Віцебскай вобласці. Непадалёк ад яго ў вёсцы Астраўляны нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

З нагоды свята мясцовыя ўлады правялі грамадскае абмеркаванне і зацвердзілі новую назву цэнтральнага сквера. Галасаванне, якое праходзіла на афіцыйным сайце райвыканкама, паказала, што большасць галасоў была аддадзена за «Вераніцынскі сквер» – у гонар аўтара паэмы

У скверы ўжо знаходзіцца скульптура «Тарас на Парнасе», усталяваная падчас «Дажынак» у 2014 годзе. А па дарозе з Гарадка да вёскі Астраўлянаў, якая лічыцца радзімай Канстанціна Вераніцына, аўтобусныя прыпынкі аформілі ў літаратурным стылі.

Беларускае Радыё Рацыя