Беларусы байкатуюць прапагандысцкія фільмы



„Флагшток” паказаў, як выглядаюць паказы расейскай прапагандысцкай стужкі ў гомельскім кінатэатры.

Адзначаецца, што для паказу адной са стужак пра расейскую вайну ва Украіне быў выдзелены самы маленькі 20-мясцовы кінатэатр Гомеля і працоўны час для паказу ў буднія дні.

Мясцовыя ідэолагі прайшлі міма прэм’еры і ні разу не ўзгадалі фільм. Маніторынг сервісу анлайн пакупкі квіткоў паказаў, што на сеанс не быў набыты ні адзін квіток.