У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў
У цэнтры Варшавы прайшла чарговая акцыя беларускай дыяспары ў падтрымку палітвязняў.
Тэма балючая і важная, але на гэты раз акцыя была нешматлікай. Магчыма, замінала спёка магчыма, людзі ў адпачынках. Разынкай акцыі стаў перформанс, які дэманстраваў жахлівы стан беларускіх палітвязняў у турмах і калоніях, кажа арганізатарка мерапрыемства Марыя:
– У мяне з’явілася ідэя дадаць да акцыі перформанс. Ён прызначаны для палякаў, каб яны трошкі ведалі пра тое, што ў нас адбываецца. У нас ёсць акаўнт у TikTok, мы заўважылі, што яго бачаць палякі і беларусы, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі.
– Палітвязень Алег Кулеша, горад Пружаны. Людзі прыходзяць тры гады, а нашы беларускія сродкі масавай інфармацыі маўчаць. Дзе „Наша Ніва”, „Белсат”, Радыё Свабода”, „Еўрарадыё”? Зрабіце чаргу, хоць па аднаму прыходзьце.
Пасля акцыі людзі, як заўсёды, стаялі групкамі і нешта жыва абмяркоўвалі.
Беларускае Радыё Рацыя