У Беластоку прайшла адукацыйная экскурсія па прывакзальным раёне
У Беластоку адбыўся адукацыйны шпацыр па прывакзальным раёне. Экскурсію правёў журналіст і падарожнік Анджэй Клапатоўскі.
Удзельнікі ўбачылі самы стары клён у горадзе, даведаліся, дзе ў Беластоку быў адкрыты першы „McDonald’s”, а таксама пазнаёміліся з забудовай раёну, якая ўвасабляе ў сябе як драўлянае дойлідства, так і мадэрновую архітэктуру:
– Мы шпацыравалі па прывакзальнаму раёну – гэта раён, які знаходзіцца блізка да цэнтру горада. Вялікі жылы раён, які пачалі будаваць напрыканцы 1950-х, разбудоўваецца дагэтуль. Падчас шпацыру я распавёў пра некалькі найважнейшых шматпавярховікаў. Трохі аповедаў было пра крамы, школы, а таксама пра старую забудову, якая захавалася.
Арганізатары паведамілі, што плануюць правесці наступную экскурсію па Дайлідам. Адукацыйны шпацыр адбудзецца ўжо восенню.
Беларускае Радыё Рацыя