Ціханоўская пачала візіт у Аўстрыю і Славенію



Святлана Ціханоўская 27 жніўня пачала візіт у Аўстрыю і Славенію. 

Як паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка ў першы дзень разам з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам, прэзідэнтам Косава В’ёсай Асмані-Садрыю і кіраўніком украінскага Цэнтру грамадзянскіх свабод Аляксандрай Мацвійчук Ціханоўская выступіла на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху ў межах мерапрыемства „Роля Еўропы ў свеце і смелая Еўропа — еўрапейскае суседства і геапалітыка”.

Сёння яна возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі „Як ЕЗ можа стаць геапалітычным актарам у сваім усходнім суседстве?”, прысвечанай рэгіянальнай бяспецы і будучыні Усходняга партнёрства. Як адзначыў Вячорка, Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні палітвязняў, прыцягнення памагатых рэжыму да адказнасці, дапамогі беларускім рэлакантам і ўключэння дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.