Праваслаўная царква адзначае свята Успення Прасвятой Багародзіцы



Праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з галоўных царкоўных святаў – Успенне Прасвятой Багародзіцы. Ушаноўваецца падзея завяршэння зямнога шляху Божай Маці і пераход яе ў целе на нябёсы. Лічыцца, што за ўсіх вернікаў перадусім заступніцтва мае Дзева Марыя.

Паводле біблейскай гісторыі, за тры дні да сыходу Божай Маці, якая знаходзілася ў Ерусаліме, з’явіўся Архангел Гаўрыіл і абвясціў аб яе Успенні. На пахаванні прысутнічалі ўсе апосталы, акрамя Фамы. На трэці дзень ён захацеў убачыць труну Багародзіцы. Яе адкрылі, але цела ў ім ужо не было – разам з целам і душой яна была ўзята Богам на неба

Па народнай традыцыі свята называюць Успенне, Спленне ці Прачыстая.

Па народнай традыцыі, на Успенне ў царкве асвячалі зерне, садавіну і агародніну. Асвечанае жыта перамешвалі з насеннем, каб на наступны год чакаць добрага ўраджаю. Сяляне падводзілі вынікі сваёй працы.