Жарсці вакол “Кароны”



Гарадзенскія  прадпрымальнікі з рынка “Карона”, сябры прафсаюза “Садружнасць”,  не задаволеныя працай кіраўніцтва арганізацыі, якая не адстойвае іх інтарэсы. Адміністрацыя рынка вымушае прадпрымальнікаў працаваць па 9-10 гадзін шэсць дзён на тыдзень.

rynok_korona_grodno_04

Прадпрымальнікі, якія не згодныя на такія ўмовы, вымушныя плаціць за арэнду падвышаны кошт. На думку дробных бізнэсоўцаў, на відавочня парушэнні працоўнага заканадаўства прафсаюз “Садружнасць” і яго кіраўніцтва не звяртаюць ніякай увагі:

– Маё асабістае меркаванне, што кіраўніцтва прафсаюза, мякка кажучы, карумпаванае. Яно не бароніць нашыя правы, а свае асабістыя інтарэсы. Якія, мажліва, лабіруюцца дырэктарам рынку. Гэта не толькі маё меркаванне. Мы збіраемся разам, абмяркоўваем – многія так лічаць.

Іншаземнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Карона” арэндуе плошчы ў дзяржаўнага прадпрыемства “Гронітэкс” і здае іх у субарэнду прадпрымальнікам па коштах, якія больш чым ўдвая вышэйшыя  коштаў арэнды. Прадпрымальнікі, што працуюць на рынку “Карона” у выпадку ігнаравання іх інтарэсаў прафсаюзам “Садружнасць” пакідаюць за сабой права масавага сыхода з арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Аляксея Шоты, tut.by