Юры Чопко: Украіна ў выніку выйграе вайну



Украіна ў выніку выйграе вайну – і зараз пра гэта ўсё сведчыць.

Але яшчэ шмат праз што прыйдзецца прайсці, у тым ліку праз абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, нават украінска-польскага памежжа, распавёў украінскі юрыст, суддзя Юры Чопко:

Зараз я ў Львове, нічога не памянялася. Далей жыву на два гарады Львоў і Тарнопаль. Калі казаць лакальна, то ў Львове змянілася тое, што быў страшны абстрэл у ліпені, ноччу загінула 10-ць чалавек. А 4-й гадзіне абстралялі жылы будынак, які быў зруйнаваны, страшна на гэта глядзець. У горадзе быў траўр. Усім зразумела, што цяпер вайна не абмяжоўваецца толькі прыфрантавой зонай.

Вайна ва Украіне ідзе 552-гі дзень. Надалей трывае ўкраінскі контрнаступ, а актыўныя баявыя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі доўжацца больш чым паўтары гады.

Беларускае Радыё Рацыя