Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Балгарыі Мікалаем Дзенкавым праект „пашпарту новай Беларусі”.
Паводле агенцтва BPN, сустрэча палітыкаў прайшла 28 жніўня падчас Міжнароднага стратэгічнага форуму ў славенскім Бледзе (Bled Strategic Forum).
Як паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, Ціханоўская „выказала надзею, што Баўгарыя падтрымае праект з новым беларускім пашпартам”, а таксама расказала балгарскаму прэм’еру аб наступных кроках па яго рэалізацыі. Вячорка зазначыў, што на сустрэчы размова таксама ішла пра пагрозы незалежнасці Беларусі, прысутнасці ў краіне наймітаў ПВК „Вагнер” і падтрымцы ініцыятыў, накіраваных на „умацаванне беларускай ідэнтычнасці” – распавёў Франак Вячорка.
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных спраў Балгарыі Марыяй Габрыель, на якой бакі абмяркуюць „далейшае супрацоўніцтва, падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных, а таксама беларускіх добраахвотнікаў”.