Музей малой Бацькаўшчыны запрашае на свята св. Юрыя
Сёння, 6 траўня, Царква ўспамінае святога пакутніка Юрыя Пераможцу. Паводле народнай традыцыі, у гэты дзень сяляне ўрачыста абыходзілі з іконай святога свае палі. На такое традыцыйнае сялянскае светкаванне запрашае Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
“Пачынаем а 13-й гадзіне ў Студзіводах,” – запрашае дырэктар музея Дарафей Фіёнік:
– Спачатку ў Студзіводах ад музея а 13-й гадзіне выходзім на поле. Пасля ўжо на 15-ю гадзіну едзем да Маліннік, дзе запрасілі нас на жыта Вера Нічыпарук з мужам Пятром. І там мы будзем абходзіць поле. Гэта мы робім ужо не першы раз.
Імя “Юры” з грэчэскай мовы абазачае селяніна. Сённяшняе мерапрыемства праходзіць у рамках ХІІ Падляшска-палескіх сустрэч у традыцыі “Там па маёвай расе”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя