МЗС Украіны звінаваціў папу Францішка ў «імперыялістычнай прапагандзе»



МЗС Украіны звінаваціў папу Францішка ў «імперыялістычнай прапагандзе». Прэс-сакратар МЗС у Кіеве Алег Ніколенка характарызаваў у панядзелак словы Папы Рымскага, які тры дні раней у канцы тэлемоста з маладымі расейскімі каталікамі казаў пра «вялікую Расею». Апостальская нунцыятура ва Украіне рашуча аспрэчыла інтэрпрэтацыі, паводле якіх Папа заахвочваў «імперыялістычныя ідэі».

Нунцыятура адзначыла, што «рашуча адхіляе» інтэрпрэтацыю СМІ пра тое, што Папа будзе заахвочваць маладых расейскіх католікаў браць прыклад з гістарычных асоб, «вядомых, як дадаецца, імперыялістычнымі або экспансіянісцкімі ідэямі і дзеяннямі, якія праводзяцца за кошт суседніх народаў, у тым ліку і ўкраінскага».