Беларускі гурт “My Great Guilt” 8-га верасня прэзентуе альбом “Pačatak Zaćmieńnia”



У ліпені ж музыкі прэзентавалі кліп на аднайменную кампазіцыю.

Працягвае гітарыст калектыву Gozard:

– Усе здымкі праводзіліся ў Беларусі, нам было вельмі важна паказаць нашую цудоўную прыроду з боку атмасфернай цёмнай эстэтычнасці. Тэкст таксама атрымаўся даволі дэпрэсійны. Ён на мой погляд уздымае цяжкія пытанні блізкія да кожнага з нас у той ці іншы момант жыцця. 8 верасня адбудзецца рэліз поўнафарматнага альбому «Пачатак зацьменняў», ён выйдзе на грэцкім лэйбле, і неўзабаве будзе дасяжны на стрымінгавых пляцоўках.

Убачыць кліп гурта “My Great Guilt” можна на YouTube-канале музыкаў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя