«Пад агульным небам»: беларускія фільмы на вольным паветры ў Варшаве



У сераду, 30 жніўня, завітайце на перадапошні кінавечар на вольным паветры ў межах цыклу «Пад агульным небам».

Дата: 30 жніўня. Час: 20.00 і 21.30 (час мясцовы).

Месца: Dziedziniec Kamienicy Artystycznej przy ul. Foksal 11, Варшава. 

Гэтым разам пакажуць вось якія фільмы:

а 20-й гадзіне — «Minsk» Барыса Гуца, ігравую рэканструкцыю пратэстаў 2020-га, якая дужа раззлавала беларусаў, і  ў 21.30 — «Галасы», дакументальны фільм, прысвечаны Вольнаму Хору. 

Уваход вольны.

Арганізатары