Аляксандр Класкоўскі: Пытанне пакуль падвешана
Літва адкладае сваё рашэнне пра закрыццё яшчэ двух памежных пераходаў з Беларуссю.
Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністарка краіны Інгрыда Шыманіце. А папярэднічала гэтаму заява прэзідэнта Літвы, які прапанаваў не спяшацца з закрыццём чарговых пунктаў пропускаў, каб „ацаніць магчымыя страты”.
У суседніх краінах Еўразвязу зараз узважваюць усе „за” і „супраць”, заўважыў у нашым эфіры палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі, які падкрэслівае, што пытанне з межамі падвісла:
– Таму што зразумела, такая радыкальная мера, гэта такі бумеранг. Гэта ж канешне ўдарыць па літоўскіх і па польскіх інтарэсах, па інтарэсах усяго Еўразвязу і Кітаю. Таксама ён тут фонам на заднім плане прысутнічае, але можа даволі моцна ўплываць. Прычым не толькі на Менск, але ў пэўнай ступені я думаю і на Варшаву. Таму пытанне пакуль падвешана з закрыццём межаў.
Раней кіраўніца міністэрства ўнутраных спраў Агне Білатайце заявіла, што яе ведамства прапануе ўраду закрыць яшчэ два пункты, такім чынам колькасць дзейных пераходаў скарацілася б з шасці да двух.
Беларускае Радыё Рацыя