Аднаўляе дзейнасць Гістарычная школа Уладзіміра Арлова ў Беластоку



Пасля летняга перапынку аднаўляе дзейнасць Гістарычная школа Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род”, якая дзейнічае ў Беластоку. Дзяцей, падлеткаў і дарослых запрашаюць ужо першага верасня, у бліжэйшую пятніцу, для дарослых заняткі платныя – 20 злотых.

Паведамляецца, што заняткі будуць праходзіць па пятніцах у прасторы вольных беларусаў „Новая зямля” (Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й. У канцы кожных заняткаў запланаваная гістарычная віктарына з прызамі.

Тэмы першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі: „Знайшлі ў Беларусі другую радзіму”. Гаворка пра нацыянальныя меншасці татараў, габрэяў, шкотаў, цыган і рускіх старавераў.

Беларускае Радыё Рацыя