Беларуская апазіцыя рыхтуецца да выбараў: пераважна за мяжой ды анлайн



Беларуская апазіцыя рыхтуецца да выбараў: пераважна за мяжой ды анлайн. Каардынацыйная Рада – прадстаўнічы орган беларускай апазіцыі, які маем выбіраць. Святлана Ціханоўская абвясціла, што гэтыя выбары павінны прайсці ўзімку. Зараз працуюць над механізмам, які б дапамог рэалізаваць гэты працэс.

Кажа спікер Каардынацыйнай Рады – Андрэй Ягораў:

Важна разумець розныя крыніцы легітымнасці. Адна з якіх паходзіць праз апірышча на грамадзянскую супольнасць, яна ўяўляецца такім актарам у сваім праве, дзейнічае і мае свае правы і сваё легітымнае апірышча, і выбарчая легітымнасць. І гэта рознае. Разумеем гэтыя прэтэнзіі, гэтую крытыку. У хуткім часе мы правядзем выбары ў Каардынацыйную Раду. Я спадзяюся, што атрымаецца выпрацаваць такі фармат, які дазволіць паўдзельнічаць як мага большай колькасці беларусаў у гэтых выбарах.

Пра фармат пакуль нічога не вядома. Выглядае, што такія выбары цяжка будзе арганізаваць асабліва сярод беларусаў, якія ўнутры краіны. Паколькі трэба гарантаваць бяспеку, але і празрыстасць працэсу. З іншай праблемай могуць сутыкнуцца прадстаўнікі апазіцыі, «як беларусаў зматываваць для галасавання ў такой віртуальнай палітычнай кампаніі», заўважае палітолаг Вадзім Мажэйка.

Больш складана прыдумаць нейкую матывацыю для беларусаў: а навошта ў гэтых выбарах удзельнічаць? Бо я разумею, што матывацыя будзе досыць спецыфічная. Цікава, канешне, будзе паглядзець як будзе працаваць сам механізм. Так, гэта патрэбна агулам Беларусі, каб была такая трэніроўка. Будзе карысна, калі будзем мець Каардынацыйную Раду, якая ўсё ж такі будзе мець легітымнасць за кошт хоць нейкіх, але электаральных працэдур, хай сабе з хібамі для Беларусі. Для Каардынацыйнай Рады я хоць нейкія стымулы знаходжу, для беларускага грамадства, канешне, складаней.

Сёння ў Каардынацыйнай Радзе засядае каля 110 прадстаўнікоў і прадстаўніц з розных палітычных партый і арганізацый грамадскага сектару, якія былі вымушаныя пасля пратэстаў 2020 года выехаць за мяжу і тут працягваць сваю дзейнасць.

Цалкам матэрыял:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя