«Intelligency» ў Вільні
15 гадоў таму
У пятніцу, 1 верасня, гурт «Intelligency» грае вялікі канцэрт у Вільні.
Дата: 1 верасня.
Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Дом Легенд, Subačiaus g. 15, Вільня.
Квіткі коштам 20 еўра можна набыць па спасылцы.
На ўваходзе будзе 25 еўра.
Intelligency — беларускі шматмоўны музычны калектыў, які грае ў стылі тэхна. Самі музыкі называюць свой стыль „тэхна-блюз”.
Гурт заснаваны 9 мая 2013 года. А першы выступ на публіцы адбыўся ў лютым 2015 года. У гурта на рахунку 3 поўнафарматныя альбомы: DoLoven, TechnoBlues і новы альбом TechnoBlues Therapy.
У 2020 годзе падчас акцыяў пратэстаў па ўсёй Беларусі, якія адбыліся пасля выбараў прэзідэнта краіны, удзельнікі калектыву падтрымалі пратэстоўцаў.