Украіна абвяргае інфармацыю заходніх медыя пра страты УСУ
15 гадоў таму
Заявы заходніх медыя пра тое, што страты Узброеных сіл Украіны нібыта дасягнулі 70 тысяч забітымі, перабольшаныя ды хлуслівыя, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю нямецкаму выданню Welt.
“Тое, што тычыцца страт, гэта не адпавядае рэчаіснасці. У нас не было такога войска, каб казаць пра страты ў 70 тысяч вайскоўцаў”, — сказаў Данілаў.
Пры гэтым Украіна не называе дакладную лічбу сваіх вайскоўцаў. Па ацэнках, што базуюцца на даступных крыніцах, на канец 2022 года, колькасць УСУ складала 205 тысяч чалавек, а рэзервістаў — 250 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя