Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі пройдзе 16–17 верасня ў Варшаве
16 гадоў таму
Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі пройдзе 16–17 верасня ў Варшаве. Форум ладзяць творчая пляцоўка „ІнБелКульт 2.0”, Беларускі ПЭН і Старагарадскі дом культуры.
Паводле інфармацыі арганізатараў, місія кангрэса палягае на „даследаванні актуальнай сітуацыі ў сферы беларускай культуры, стварэнні ўмоў для яе развіцця і захавання культурнай спадчыны”. Ён таксама скіраваны на „вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва”.
Чакаецца, што ў форуме возьмуць удзел каля 250 культурніцкіх дзеячаў.
Беларукае Радыё Рацыя