Экскурсія па беластоцкім раёне Баяры з гістарычным клубам Beer&History



Беларускі гістарычны клуб Beer&History зладзіў чарговую экскурсію па цікавых вуліцах і мясцінах Беластока. Гэтым разам шпацыр праходзіў па раёне Баяры.

Ён адметны сваёй арыгінальнай прыватнай аднапавярховай драўлянай забудовай 19-га – пачатку 20-га стагоддзя. Гаворыць гісторык і экскурсавод клуба Beer&History – Дар’я Палынская:

–  Баяры цікавыя, бо ў іх зусім іншы склад насельніцтва і зусім іншае архітэктурнае аблічча. Беласток – увогуле такі горад-пазл, таму што ў цэнтры мы глядзім на барока, вышэй да цэнтральнага парка мы глядзім на мадэрнізм, потым па Варшаўскай мы глядзім на архітэктуру ХІХ стагоддзя, а тут гэта такая класная драўляная ўтульная аднапавярховая архітэктура вось гэтага ХІХ-ХХ стагоддзя.

Раён Баяры ў Беластоку, акрамя сваёй забудовы мае, і іншыя цікавосткі. Як тое, што напачатку 20 стагоддзя тут на канспіратыўнай кватэры хаваўся ад царскіх службаў – будучы маршалак Юзаф Пілсудскі. Альбо тое, што па адной з вуліц тут праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя