Большасць украінцаў лічаць Беларусь акупаванай Расеяй



Большасць жыхароў Украіны лічаць Беларусь акупаванай Расеяй. Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага ўкраінскай кампаніяй Active Group у жніўні сацыялагічнага апытання. Больш за 76% рэспандэнтаў назвалі Беларусь „выключна” і „пераважна” акупаванай краінай.

Пры гэтым украінцы чакаюць, што Беларусь выплаціць Украіне кампенсацыю. 41% лічаць, што яна павінна быць на роўных з расійскай кампенсацыяй, 45% — меншай, чым расейская. І толькі амаль 13% апытаных перакананыя, што Рэспубліка Беларусь не павінна нічога плаціць Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя