Анонс перадачы «Мы бачым»: Яўген Дудкін



Краіна Саветаў упарта лічыла, што Вялікая Айчынная вайна, лічы Другая сусветная, пачалася не ў 1939, а ў 1941. Гэта дата ўбівалася ў галовы нашчадкам, і ў цяперашняй Беларусі лукашысты працягваюць гэты гістарычны хіб. 

Хаця 70 тысяч заходніх беларусаў разам з палякамі ўжо ў 39-м годзе паўсталі супраць нямецкіх нацыстаў і змагаліся гераічна, кажа кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве, гісторык Яўген Дудкін:

-Гэта невыгодная гісторыя для савецкай ідэалогіі і той гістарычнай навукі, якая зараз у Беларусі. Чаму? Таму што гаворачы пра ўдзел беларусаў у Войску польскім у 1939 трэба прызнаць той факт, што беларусы змагаліся з нямецкімі нацыстамі не пачынаючы з 41-га, а ў 1939. Што беларусы стаялі на баку палякаў.

Але за сваю Радзіму. Бо Заходняя Беларусь да 1939 года ўваходзіла ў склад Польшчы.

Пра тое, чаму вельмі невыгодна было саветам і рэжыму Лукашэнкі гаварыць праўду пра пачатак Другой сусветнай вайны, слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» сёння ў 21.30 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя