„Арыс” Шпілеўскага даведаўся супернікаў па групе Лігі Еўропы



Чэмпіёны Кіпра, якімі кіруе беларускі спецыяліст, згуляюць з шатландскім „Рэйнджэрс”, іспанскім „Бецісам” і чэшскай „Спартай” з Прагі.

Групавы раунд Лігі Еўропы стартуе 21 верасня.

Вынікі лёсавання наступныя:

Група A: „Вэст Хэм”, „Алімпіякос”, „Фрайбург”, „ТСЦ Бачка-Топала”,

Група B: „Аякс”, „Марсель”, „Брайтан”, АЕК,

Група C: „Рэйнджэрс”, „Беціс”, „Спарта” (Прага), „Арыс” (Лімасол),

Група D: „Аталанта”, „Спортынг”, „Штурм”, „Ракуў”,

Група E: „Ліверпуль”, ЛАСК, „Юніян”, „Тулуза”,

Група F: „Віллярэал”, „Рэн”, „Макабі” (Хайфа), „Панацінаікос”,

Група G: „Рома”, „Славія” (Прага), „Шэрыф”, „Сервет”,

Група H: „Баер”, „Карабах”, „Мольдэ”, „Хэкен”.

Цімафей Шаркоўскі стаў гульцом „Тарпеда”-БелАЗа

Паўабаронца прайшоў маладзёжную структуру ФК БАТЭ, з 2021 года прыцягваўся ў галоўную каманду. У асноўным складзе барысаўчан згуляў 22 матчы, вызначыўся 1 голам і 1 асістам. З’яўляецца гульцом маладзёжнай зборнай Беларусі, зазначае прэс-служба клуба з Жодзіна.

Вельмакін, Валочка, Борыкаў – у складзе мінскага „Дынама” на першы выезд новага сезона

„Зубры” пачынаюць з чатырохматчавай выязной серыі. 2 верасня „Дынама” ў Ніжнякамску згуляе з „Нафтахімікам”, 4 верасня – у Балашысе з „Віцязем”, 6 верасня – у Мыцішчах з „Куньлунем”, 8 верасня – у Ніжнім Ноўгарадзе з „Тарпеда”.
Аляксандр Сувораў, Дзмітрый Корабаў і Уладзіслаў Кадола засталіся ў Мінску па медыцынскіх паказаннях. Чакаецца, што Валянцін Дземчанка, Ілья Сушко, Іван Сякерын адправяцца ў фарм-клубы.

Міхась Стэфановіч перайшоў з „Шахцёра” у жлобінскі „Металург”

Аб трансферы паведамляе прэс-служба „ваўкоў”. У мінулым сезоне 33-гадовы нападнік ў складзе „Шахцёра” набраў 57 (25+32) ачкоў у 51 матчы „рэгуляркі” і 3 (0+3) балы ў дзесяці сустрэчах плэй-оф чэмпіянату Беларусі.

Латвійцы працягваюць тварыць цуды на ЧС па баскетболе.

Цяпер яны абыгралі дзеючых чэмпіёнаў іспанцаў.

Нашы паўночныя суседзі ў матчы другога этапа зрабілі суперкамбэк у чацвёртай чвэрці, выйграўшы яе з розніцай у 16 ачкоў – 69:74. Самым выніковым гульцом сустрэчы стаў Давіс Бертанс з „Даласа”, які набраў 16 балаў. Гэта ўжо другая гучная перамога латвійцаў: у папярэднім раундзе яны адправілі дадому бронзавых прызёраў папярэдняга форуму французаў.

Беларускае Радыё Рацыя