Расея вывезла сістэмы супрацьпаветранай абароны з Курыльскіх выспаў
Расея вывезла з Курыльскіх выспаў прызначаныя для супрацьпаветранай абароны зенітна-ракетныя комплексы С-300. Пра гэта піша японская газета «Маініці сінбун» са спасылкай на выкладчыка Такійскага ўніверсітэту Ю Коідзумі, які прааналізаваў спадарожнікавыя здымкі выспаў Ітуруп і Кунасір ад Maxar Technologies.
Як нагадвае «Настоящее время», ракетныя комплексы С-300 былі размешчаны каля затокі ў 2022 годзе. На фота, зробленых да верасня 2022 года, бачныя транспартна-пускавыя ўстаноўкі з ракетамі, радарамі і іншым абсталяваннем. Цяпер, як сцьвярджае Ю Коідзумі, іх там няма.
Ракетныя комплексы маглі перакінуць да межаў з Украінай для выкарыстання ў вайне, мяркуе Коідзумі. Акрамя таго, паводле яго слоў, на фронт ва Украіну расейскія ўлады маглі адправіць адрамантаваныя старыя танкі і гаўбіцы, якія знаходзіліся на ваеннай базе на поўдні Сахаліну.